BE RU EN

У розных раёнах Менска збіраюцца дэманстранты

  • 23.09.2020, 18:35

Людзі пратэстуюць супраць незаконнай «інаўгурацыі» Лукашэнкі.

Як паведамляе Telegram-канал «Баста!», у розных раёнах Менска ўжо збіраюцца дэманстранты. Удзельнікі акцыі пратэсту ўжо сабраліся ля Нямігі і плошчы Свабоды. Таксама людзі збіраюцца каля вуліц Раманаўская Слабада і Гарадскі Вал.

Нагадаем, сёння беларусы пратэстуюць супраць незаконнай «інаўгурацыі» Лукашэнкі. Беларусы выходзяць на цэнтральныя вуліцы сваіх гарадоў.

Апошнія навіны