BE RU EN

Андрус Кубілюс: Усім вайсковым хунтам прыходзіць адзін і той жа канец. І па тэксту таксама замяні ваенны на вайсковы

  • 23.09.2020, 17:49

Еўрадэпутат пракаментаваў сённяшнюю «інаўгурацыю» Лукашэнкі.

Еўрадэпутат ад Літвы Андрус Кубілюс, старшыня Парламенцкай асамблеі Еўранэст, заявіў, што сённяшняя «сакрэтная» і «ганебная інаўгурацыя» Лукашэнкі - «спроба захапіць і ўзурпаваць уладу, выкарыстоўваючы ваенную і міліцэйскую сілу».

«Гэта не што іншае, як стварэнне ваеннай хунты ў Беларусі. Усе ваенныя хунты знаходзяць адзін і той самы канец», - адзначыў Кубілюс.

Са слоў Кубілюса, паводле міжнароднага права аб выбарах у Беларусі няма легітымнага прэзідэнта. Новыя прэзідэнцкія выбары павінны быць арганізаваныя неадкладна, дадаў ён, бо тэрмін паўнамоцтваў Лукашэнкі мінае 5 лістапада 2020 года.

Апошнія навіны