BE RU EN

Польшча не прызнала легітымнасць беларускага дыктатара

  • 23.09.2020, 16:37

Афіцыйная заява польскага МЗС.

Як паведамляе Twitter Міністэрства замежных спраў Польшчы, Варшава не прызнае легітымнасць Лукашэнкі.

Прэзідэнт, абраны на недэмакратычных выбарах, не можа разглядацца як легальны, незалежна ад таго, ці была прысяга сакрэтнай або афіцыйнай», - гаворыцца ў заяве польскага МЗС.

Нагадаем, Лукашэнку ўжо не прызналі легітымным Нямеччына, Эстонія, Літва, Латвія, Чэхія і Cлаваччына, Данія. Спіс стала абнаўляецца.

Апошнія навіны