BE RU EN

Данія: Лукашэнка павінен трапіць у санкцыйны спіс Еўразвязу

  • 23.09.2020, 16:01

Капенгаген не прызнае легітымнасць беларускага дыктатара.егитимность белорусского диктатора.

Як паведаміў у Twitter кіраўнік МЗС Даніі Епе Кофад, Капенгаген не прызнае легітымнасць Лукашэнкі.

«Лукашэнка пацвердзіў уласную нелегітымнасць, зладзіўшы таемную інаўгурацыю. Беларусі патрэбны свабодныя і справядлівыя выбары і дэмакратычна абраны прэзідэнт. Сфальсіфікаваныя выбары павінны весці Лукашэнку не ў прэзідэнцкі палац, а ў санкцыйны спіс Еўразвязу», - заявіў Епе Кофад.

Нагадаем, Лукашэнку ўжо не прызналі легітымным Нямеччына, Эстонія, Літва, Латвія, Чэхія і Cлаваччына. Спіс увесь час абнаўляецца.

Апошнія навіны