BE RU EN

Эстонія: Лукашэнка відавочна страціў свой мандат

  • 23.09.2020, 14:59

Яшчэ адна краіна не прызнала легітымнасць узурпатара пасля «інаўгурацыі».

Інаўгурацыя Лукашэнкі нелегітымная і супярэчыць дэмакратычным прынцыпам. Такое меркаванне выказаў кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Рэйнсалу.

«Сённяшняя нелегітымная інаўгурацыя Лукашэнкі супярэчыць усім прынцыпам дэмакратыі, – напісаў ён у Twitter. – Лукашэнка відавочна страціў свой мандат. Мы заклікаем да свабодных і сумленным выбараў, каб народ Беларусі атрымаў прэзідэнта, якога ён заслугоўвае».

Апошнія навіны