BE RU EN

Прадстаўнік Уручча: Трэба сабраць усе сілы ў кулак і ўзмацніць націск

  • 23.09.2020, 9:03

Пара паказаць, што нас сапраўды 97%.

Нам не тое, што расслабляцца нельга, нам трэба сабраць усе сілы ў кулак і ўзмацніць націск. Зрабіць гэта найбліжэйшыя тыдні, да наступлення халадоў.

Прадстаўнікі менскіх мікрараёнаў далучаюцца да ініцыятывы Генеральны наступ, піша тэлеграм-канал «Баста!».

«Эйфарыя штодзённых паспяховых акцый не павінна адцягваць нас ад галоўнай мэты, - піша Сяргей, прадстаўнік групы Супрацівы ў мікрараёне Уручча ў Менску. - Таракан усё яшчэ чапляецца за ўладу, нашы таварышы і сябры ўсё яшчэ за кратамі.

Нам не тое, што расслабляцца нельга, нам трэба сабраць усе сілы ў кулак і ўзмацніць націск. Зрабіць гэта ў найбліжэйшыя тыдні, да надыходу халадоў. Нам трэба зваць усіх на вуліцы, не марнуючы ні хвіліны.

Падтрымліваем ініцыятыву нашых паплечнікаў з менскіх мікрараёнаў, пра якую даведаліся ўчора. Генеральны наступ і ўсеагульная мабілізацыя на нядзельны марш. Калі нас 97% - трэба гэта паказаць».

Апошнія навіны