BE RU EN

Шабаны зладзілі перформанс з нацыянальнымі сцягамі

  • 22.09.2020, 21:40

Аўтамабілісты падтрымалі жыхароў Шабаноў гудкамі.

У Беларусі працягваецца 45-ы дзень рэвалюцыі. Менскія раёны і двары выходзяць на традыцыйныя акцыі пратэсту.

Акцыі праходзяць у розных фарматах: людзі выстройваюцца ў ланцугі салідарнасці з нацыянальнай сімволікай, збіраюцца разам у дварах, спяваюць песні, п'юць гарбату.

У Шабанах мясцовыя жыхары выйшлі на акцыю з бел-чырвона-белымі сцягамі. Аўтамабілісты падтрымліваюць удзельнікаў акцыі гудкамі.

Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Баста!».

Апошнія навіны