BE RU EN

Сотні людзей сабраліся на канцэрце Паўла Аракеляна ў адным з менскіх двароў

  • 22.09.2020, 22:07

Цудоўная атмасфера.

У Беларусі працягваецца 45-ы дзень рэвалюцыі. Менскія раёны і двары выходзяць на традыцыйныя акцыі пратэсту.

Акцыі праходзяць у розных фарматах: людзі выбудоўваюцца ў ланцугі салідарнасці з нацыянальнай сімволікай, збіраюцца разам у дварах, спяваюць песні, п'юць гарбату і слухаюць лекцыі па гісторыі.

У скверы за «Рыгай», да прыкладу, сёння чарговы дваровы канцэрт. Гэтым разам для мясцовых жыхароў выступіў Павел Аракелян і гурт «Аўтсайдары». Цудоўная атмасфера, піша тэлеграм-канал МКБ.

Апошнія навіны