BE RU EN

Саміт ЕЗ адкладзены на пачатак кастрычніка праз кіраўніка Еўрарады, які пайшоў на карантын

  • 22.09.2020, 18:31

На саміце будуць разгледжаныя пытанні Беларусі.

Афіцыйны прадстаўнік старшыні Еўрарады Шарля Мішэля Барэнд Лейтс паведаміў у твітэры, што саміт ЕЗ, прызначаны на 24-25 верасня, прапануецца перанесці на 1 і 2 кастрычніка.

«Старшыня Еўрапейскай рады наважыў перанесці спецыяльнае пасяджэнне Еўрапейскайрады, запланаванае на 24 і 25 верасня, на 1 і 2 кастрычніка», - напісаў Лейтс.

«Сёння старшыня Еўрапейскай рады даведаўся, што ў супрацоўніка службы бяспекі, з якім ён знаходзіўся ў цесным кантакце ў пачатку мінулага тыдня, выяўлены COVID-19», - адзначыў прэс-сакратар.

Пры гэтым ён удакладніў, што Мішэль рэгулярна праходзіць аналізы і напярэдадні ў яго быў адмоўны вынік.

«Выконваючы бельгійскія правілы, з сённяшняга дня ён сышоў на карантын», - патлумачыў прэс-сакратар Мішэля ў сваім мікраблогу ў аўторак.

У гэты ж дзень у Брусэлі адбылося пасяджэнне Рады ЕЗ у агульных пытаннях, якое рыхтавала саміт, запланаваны на 24-25 верасня.

Апошнія навіны