BE RU EN

«Калі пратэстуюць усе, то сілавікі не змогуць нічога сарваць»

  • 22.09.2020, 17:18

Сёння беларускія студэнты правялі акцыі салідарнасці.

«Наш універсітэт сёння прыемна здзівіў, - піша студэнт журфака БДУ, піша тэлеграм-канал «Баста!». - Раней пратэставалі толькі пару факультэтаў, сёння прайшлі тры акцыі як на тэрыторыі, так і побач.

Асобны дзякуй за падтрымку нашым выкладчыкам.

Для нас два тыдні таму прыкладам стаў МДЛУ, калі студэнты сталі выходзіць кожны дзень у падтрымку сваіх затрыманых аднагрупнікаў. Цяпер выходзяць ужо і БДМУ, і БДУ, і БНТУ, і БДТУ, і іншыя. Спадзяемся, такому прыкладу рушаць услед і астатнія ВНУ. Бо калі пратэстуюць усе, сіл на тое, каб сарваць акцыі, у сілавікоў не выстарчыць».

Апошнія навіны