BE RU EN

Ізраільскае радыё абвесціла байкот спевакам, якія спявалі ў падтрымку Лукашэнкі

  • 22.09.2020, 15:31

Пад санкцыі трапілі артысты, якія праспявалі ў прапагандысцкім кліпе.

Два дзясяткі эстрадных артыстаў з Расеі і Беларусі праспявалі песню ў падтрымку Лукашэнкі. Кліп пад назвай «Артысты за мір – Любімую не аддаюць» быў размешчаны 17 верасня на YouTube.

У запісе ўдзельнічалі: Філіп Кіркораў, Мікалай Баскаў, Аляксандр Буйноў, Дзяніс Майданаў, Аніта Цой, Дыяна Гурцкая, Наталля Масквіна, а таксама беларускія музыкі Руслан Аляхно, Аляксандр Саладуха, Ірына Дарафеева, Алёна Ланская, Уладзімір Громаў, Анатоль Ярмоленка, Жанет, групы «Аўра» і «Беларусы», а таксама сёстры Груздзевы, піша «Лепшае радыё».

«Падтрымка крывавага дыктатара, улада якога трымаецца толькі на страху і гвалце, – ганьба для артыста і музыкі. З гэтага моманту мы выключаем з нашага эфіру песні гэтых сракалізаў. Гэта той мінімум, які мы можам зрабіць для свабодалюбнага народа Беларусі. Мы заклікаем нашых калегаў з Першага радыё і іншых радыёстанцый, якія граюць расейскамоўную музыку, далучыцца да байкоту спевакоў дыктатуры» – патлумачыла сваю пазіцыю рэдакцыя радыё.

Апошнія навіны