BE RU EN

Касмічны спадарожнік РФ згарэў у атмасферы

  • 22.09.2020, 11:02

Спадарожнік Манітор-Э1 быў запушчаны ў космас у жніўні 2005 года.

Расейскі спадарожнік Манітор-Э1 сышоў з арбіты і згарэў у атмасферы Зямлі. Пра гэта ў аўторак, 22 верасня, паведаміла інфармагенцтва ТАСС са спасылкай на звесткі камандавання паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі NORAD, піша «Корреспондент».

Апошні раз апарат быў зафіксаваны на вышыні 130 на 142 км. Раней у Раскосмасе паведамілі, што Манітор-Э1 22 верасня з 03:18 да 10:26 павінен увайсці ў шчыльныя слаі атмасферы.

Імавернасць падзення на Зямлю магчымых незгарэлых фрагментаў вельмі малая, падкрэслілі ў Раскосмасе.

Спадарожнік Манітор-Э1 быў запушчаны ў космас у жніўні 2005 года з вайсковага касмадрому Плясецк. Пасля яго выхаду на арбіту сувязь адразу атрымалася ўсталяваць толькі праз дзень.

У кастрычніку таго ж года апарат увайшоў у неарыентаваны рэжым праз праблемы з кіраваннем. Праз месяц гэтая праблема была развязаная. Эксплуатацыя спадарожніка была спыненая ў 2011 годзе.

Апошнія навіны