BE RU EN

Майк Пампэа: ЗША гатовыя адказаць Расеі на атручэнне Навальнага

  • 22.09.2020, 9:56

Выкарыстанне хімічнай зброі непрымальнае.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа заявіў, што амерыканскія ўлады гатовыя адказаць Расеі на атручэнне расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю нямецкаму выданню Bild.

«Злучаныя Штаты ясна далі зразумець, што выкарыстанне хімічнай зброі непрымальнае. Калі хімічная зброя была выкарыстаная супраць (Сяргея і Юліі) Скрыпалёў, мы далі вельмі смелы адказ. Няма прычын меркаваць, што ЗША не адрэагуюць суразмерным чынам на тое, што магло адбыцца, як толькі будуць даступныя ўсе факты», - адзначыў Пампэа.

Нагадаем, 10 верасня Пампэа заяўляў, што існуе вялікая імавернасць таго, што атручванне Навальнага было замоўлена высокапастаўленымі чыноўнікамі ў Маскве.

20 жніўня Аляксея Навальнага шпіталізавалі з борта самалёта, які экстранна сеў у Омску.

22 жніўня апазіцыянера даставілі на лячэнне ў Нямеччыну.

Нямецкія вайсковыя таксіколагі выявілі, што Навальны быў атручаны рэчывам з групы Навічок.

Праз некалькі тыдняў пасля атручвання стала вядома, што стан Навальнага палепшыўся і яго ўжо адключылі ад апарата ШВЛ.

Цяпер Навальны працягвае лячэнне ў нямецкай клініцы Шарытэ.

Апошнія навіны