BE RU EN

Увод першага энэргаблока БелАЭС зноў перанеслі

  • 21.09.2020, 21:07

Раней дыктатар заявіў пра ўвод першага энэргаблока 7 лістапада 2020 года.

Першы энэргаблок БелАЭС плануюць увесці ў эксплуатацыю ў I квартале 2021, другі - у 2022 годзе. Пра гэта паведаміў міністр энэргетыкі Віктар Каранкевіч на 64-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ ў Вене, інфармуе прэс-служба Міністэрства энэргетыкі.

Чакаецца, што налета ў Беларусь прыедзе кансультатыўная місіі МАГАТЭ ў фізічнай абароне. «У рамках рэалізацыі сваёй ядзерна-энэргетычнай праграмы Беларусь працягне адкрытае і канструктыўнае ўзаемадзеянне і з МАГАТЭ, і з усімі зацікаўленымі партнёрамі», - заявіў Каранкевіч.

Увод у эксплуатацыю складаецца з некалькіх этапаў: перадпускавыя наладачныя работы, фізічны пуск, энэргетычны пуск і доследна-прамысловая эксплуатацыя.

Апошнія навіны