BE RU EN

Актор Купалаўскага тэатра Алег Гарбуз святкуе юбілей

  • 21.09.2020, 19:17

Вядомаму актору споўнілася 50 гадоў.

Вядомы беларускі актор драмы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Алег Гарбуз святкуе сёння юбілей. 21 верасня яму споўнілася 50 гадоў.

Алег Гарбуз нарадзіўся ў Менску. У 1994 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Актор драматычнага тэатра і кіно». Працаваў на сцэне Тэатра беларускай драматургіі «Вольная сцэна». З 1997 года ў складзе трупы Купалаўскага тэатра. У жніўні 2020 года ўслед за дырэктарам звольніўся з трупы тэатра ў знак пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі.

Калектыў сайта «Хартыя'97» віншуе Алега з Днём нараджэння. Жадае моцнага здароўя, творчых поспехаў, шчасця і асабістых перамог.

Апошнія навіны