BE RU EN

Як менчукі падтрымлівалі Марш справядлівасці з вокнаў

  • 21.09.2020, 17:47

«Аконная рэвалюцыя».

20 верасня ў беларускіх гарадах прайшлі Маршы справядлівасці. Журналісты ацэньваюць колькасць удзельнікаў на 100 тысяч, паведамляе «Еўрарадыё».

Менчукі- дэманстранты прагуляліся праспектам Пераможцаў, а потым вярнуліся ў цэнтр сталіцы. Многія людзі падтрымлівалі ўдзельнікаў маршу, выходзячы на гаўбцы і выглядаючы з вокнаў сваіх кватэр. Калона сустракала іх радасным скандаваннем: «Да-лу-чай-ся!» У адказ людзі ўключалі музыку, махалі і разгортвалі сцягі.

Але былі і тыя, хто назіраў за калонай дэманстрантаў без радасці (і гэта не толькі сілавікі). Калі людзі рухалася вуліцай Раманаўская Слабада, хтосьці паспрабаваў абліць дэманстрантаў вадой з акна. Зрэшты, удзельнікаў маршу гэта толькі пацешыла.

ФОТА: ЕЎРАРАДЫЁ
ФОТА: ЕЎРАРАДЫЁ
ФОТА: ЕЎРАРАДЫЁ
ФОТА: ЕЎРАРАДЫЁ
ФОТА: ЕЎРАРАДЫЁ
ФОТА: ЕЎРАРАДЫЁ

Апошнія навіны