BE RU EN

Каардынатару «Еўрапейскай Беларусі» Андрэю Шарэнду прысудзілі яшчэ 15 дзён арышту

  • 21.09.2020, 17:39

З улікам новага тэрміну ён правядзе за кратамі 55 дзён.

Як стала вядома сайту Сharter97.org, каардынатару «Еўрапейскай Беларусі» Андрэю Шарэнду прысудзілі яшчэ 15 дзён арышту за ўдзел у акцыі, якая прайшла ў Берасці 24 жніўня.

Адзначым, што на гэты момант актывіст ужо знаходзіцца 40 дзён пад арыштам, з улікам новага тэрміна ён правядзе за кратамі 55 дзён.

Нагадаем, пры затрыманні каардынатару «Еўрапейскай Беларусі» Андрэю Шарэнду зламалі палец.

Апошнія навіны