BE RU EN

Аляксей Навальны расказаў, як ачомаўся пасля комы і нікога не пазнаў

  • 21.09.2020, 15:12

Расейскі апазіцыянер прыходзіць у сябе пасля атручвання «Навічком».

Атручаны «Навічком» расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны, які цяпер знаходзіцца на лячэнні ў Нямеччыне, зрабіў у Instagram допіс пра тое, як прыйшоў у сябе пасля комы.

«Я ляжу. Мяне ўжо вывелі з комы, але я нікога не пазнаю, не разумею, што адбываецца. Не кажу і не ведаю, што казаць. І ўсё маё баўленне часу палягае ў тым, што я чакаю, калі прыйдзе Яна. Хто яна - незразумела. Як яна выглядае - таксама не ведаю. Нават калі мне атрымоўваецца разглядзець нешта расфакусаваным поглядам, то я проста не ў стане запомніць карцінку», - расказаў Навальны аб сваёй жонцы Юліі.

З ягоных слоў, у прысутнасці сваёй жонкі яму рабілася лягчэй, напрыклад, адыходзілі галюцынацыі ды паляпшаўся настрой.

«Кожны прыход станавіўся даслоўна лячэбным, а эфект чакання ўзмацняў дафаміновае ўзнагароджанне. Але як бы ні гучала класнае навукова-медыцынскае тлумачэнне, цяпер я дакладна ведаю проста на сваім досведзе: каханне ацаляе і вяртае да жыцця. Юля, ты мяне выратавала, і хай гэта ўпішуць у падручнікі па нейрабіялогіі», - распавёў ён.

Апошнія навіны