BE RU EN

Шахцёр, які страйкуе пад зямлёй: Веру ў новую Беларусь

  • 21.09.2020, 10:58

Страйк пад зямлёй трывае.

Працаўнік "Беларуськалія" Алег Кудзелка застаецца ў шахце, паведамляе Telegram-канал "Беларусь страйкуе".

"Для тых, хто сумняваецца - у мяне ёсць непаўналетнія дзеці, я яшчэ не запрацаваў на пенсію, у мяне, як і ў многіх, ёсць крэдыт, - кажа рабочы. - Але я веру ў нас і ў новую квітнеючую выдатную Беларусь!"

Нагадаем, Алег Кудзелка патрабуе спыніць сілавікоў, запалохванні, затрыманні і збіццё мірнага насельніцтва краіны, а таксама адстаўкі генеральнага дырэктара "Беларуськалія".

Апошнія навіны