BE RU EN

Сашавы пакуты

  • 21.09.2020, 10:23

Адзін добры наступ развяжа нашу праблему раз і назаўжды.

Удзельнік Маршу справядлівасці ў Менску падзяліўся з Telegram-каналам "Баста!" сваімі ўражаннямі пасля нядзельнай акцыі.

- Прыйшоў учора дадому пасля маршу, а бабуля ў мяне спытала, ці доўга будзе працягвацца гэта хаджэнне па пакутах. Адказаў, што столькі, колькі трэба, каб гэтыя пакуты спыніць.

Высветлілася, што я не так яе зразумеў. Яна мела на ўвазе Сашавы пакуты, што мы катуем яго сваімі выхадамі. І дадала, што пара яго ўжо дабіць, відаць жа па ім, што засталося толькі добранька яго пхнуць.

Як бы весела і бадзёра не было нам нядзелямі, але пора ужо мяняцца месцамі з уладамі, і мы проста абавязаны перастаць разбягацца. Бо адзін добры наступ развяжа нашу праблему раз і назаўжды.

Апошнія навіны