BE RU EN

Адзін з найлепшых гандбалістаў Беларусі падтрымаў пратэстоўцаў

  • 20.09.2020, 19:40

Арцём Каралёк сфатаграфаваўся з бел-чырвона-белым сцягам.

Лінейны гулец нацыянальнай каманды Беларусі і польскага клуба «Кельцэ» Арцём Каралёк апублікаваў у Інстаграме фота з бел-чырвона-белым сцягам.

«Жыве Беларусь», - напісаў спартовец.

На апошнім чэмпіянаце Еўропы, што прынялі Аўстрыя, Нарвэгія і Швэцыя, Каралёк з 37 галамі увайшоў у пяцёрку найлепшых бамбардзіраў (сем гульняў, 74% дакладнасці). Чэх Анджэй Здрагала таксама закінуў 37 галоў, аднак адсотак дакладнасці ягоных кідкоў быў ніжэйшы (сем гульняў, 63%).

У красавіку беларуса прызналі найлепшым лінейным гульцом чэмпіянату Польшчы паводле версіі sportowefakty.wp.pl.

ФОТА: PRESSBALL.BY
ФОТА: PRESSBALL.BY

Апошнія навіны