BE RU EN

У Жодзіне прайшла акцыя памяці Мікіты Крыўцова

  • 20.09.2020, 17:43

Сёння 40 дзён, як яго не стала.

У Жодзіне акцыю салідарнасці прысвяцілі памяці Мікіты Крыўцова. Сёння 40 дзён, як яго не стала.

Мікіта Крыўцоў знік 12 жніўня. Са слоў сваякоў, раніцай гэтага дня ён паехаў на працу ў пасёлак Каралёў стан пад Менскам. Цела Мікіты Крыўцова знайшлі 22 жніўня ў лесапаласе ў межах Менска. З паведамленняў Следчага камітэта, ён нібыта засіліўся. Па факце смерці Следчы камітэт не распачынаў крымінальнай справы.

Відэа ад чытачоў сайта Charter97.org.

Апошнія навіны