BE RU EN

У Магілёве пачаўся Марш справядлівасці

  • 20.09.2020, 15:28

Дэманстранты сабраліся на плошчы і рушылі калонай па горадзе.

У Магілёве амаль 100 чалавек выйшлі на плошчу перад гандлёвым цэнтрам «Атрыум» на Марш справядлівасці, паведамляе «Радыё Свабода».

Прыхільнікі пераменаў стаялі ў счэпцы. Іх папярэдзілі, што мерапрыемства несанкцыянаванае. Патрабавалі разысціся. Людзі праігнаравалі патрабаванне.

Дэманстранты скандавалі «Не забудзем! Не даруем!» і «Мы гуляем!». Спявалі беларускія песні.

Марш рушыў вуліцай Першамайскай. У шэсці бяруць удзел прыблізна 300 чалавек. Спробаў разагнаць міліцыя не рабіла.

Апошнія навіны