BE RU EN

Беларускія кібер-партызаны злілі ў інтэрнэт звесткі 1000 сілавікоў

  • 20.09.2020, 12:23

МУС у паніцы.

Беларускія кібер-партызаны расстараліся і апублікавалі звесткі тысячы супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных справаў краіны, якія, верагодна, датычныя да разгону пратэстаў.

Звесткі апублікаваныя на Telegram-канале Nexta.

У паведамленні таксама адзначаецца, што звесткі аб праваахоўніках атрымалі дзякуючы кібер-партызанам.

Паведамленне ўтрымлівае спасылку на Google-табліцу, у якой пазначаны звесткі аб нібыта супрацоўніках МУС Беларусі.

"Ніхто не застанецца ананімным нават пад балаклавай", – заяўляе Telegram-канал Nexta.

У МУС ужо запанікавалі праз выцечку звестак, заявіўшы ў каментары расейскаму прапагандысцкаму рэсурсу ТАСС, што яны маюць "сродкі і тэхналогіі, якія дазваляюць выявіць і змусіць да адказнасці пераважную большасць вінаватых" ва ўцечцы інфармацыі.

Апошнія навіны