BE RU EN

Сёння – Марш справядлівасці за свабоду слова

  • 20.09.2020, 13:20

14.00. Плошча і праспект Незалежнасці ў Менску, цэнтральныя плошчы іншых гарадоў.

Незалежныя Telegram-каналы заклікалі беларусаў выйсці на нядзельны пратэставы марш.

«Труслівы дзед чарговы раз паказаў, што больш за ўсё ён баіцца праўды. Баіцца свабоднага слова і свабодных журналістаў і блогераў. Баіцца кожнага беларуса, у якога ёсць смартфон ці фотаапарат, кожнага, хто распаўсюджвае інфармацыю пра тое, што адбываецца краіне.

На акцыях пратэсту затрымлівалі журналістаў незалежных СМІ. За краты кінутыя фотакарэспандэнты Уладзь Грыдзін і Аляксандр Васюковіч. На тэрыторыі Беларусі заблакаваны доступ да найбуйнейшых незалежных сайтаў. Улады адключаюць мабільны інтэрнэт падчас масавых мерапрыемстваў.

Барацьба за свабоду – гэта, у першую чаргу, – барацьба за права на аб'ектыўную, сумленную інфармацыю. Нам трэба патрабаваць вызвалення затрыманых журналістаў і блогераў, спынення ціску на незалежныя СМІ. Нам трэба патрабаваць сумленнага асвятлення падзей у краіне на дзяржаўнай тэлевізіі і радыё. Нам трэба запатрабаваць скасавання цэнзуры.

За свабоду слова! Нядзеля, 20 верасня, 14.00. Цэнтральныя плошчы гарадоў Беларусі. Менск – плошча і праспект Незалежнасці», – гаворыцца ў заяве.

Апошнія навіны