BE RU EN

Алена Леўчанка: Настаў час, калi мы - беларускія спартоўцы, становімся заўзятарамі для свайго народа

  • 2.09.2020, 20:46

Беларуская баскетбалістка звярнулася да спартоўцаў.

Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка заклікала спартоўцаў далучацца да Вольнага аб'яднання спартоўцаў Беларусі, паведамляе «Трибуна».

«Мяне клічуць Алена Леўчанка. Я - майстар спорту міжнароднага класа, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы. Чэмпіён Заходняй канферэнцыі жаночага NBA (WNBA). Лепшая цэнтравая чэмпіянату свету 2010, фіналістка WNBA. Удзельніца дзвюх алімпіяд.

Кожны спартовец, які прадстаўляе краіну на міжнародных спаборніцтвах, ведае якая важная падтрымка заўзятараў - сваіх людзей. Без іх спорт быў бы немагчымы, не было б ні дасягненняў, ні ўзнагарод.

Нягледзячы на боль, пакуты і жах, які перажыў наш народ у гэтым жніўні, сённяшнія беларусы захапляюць і натхняюць мяне. Я адчуваю непадробны гонар і разам з тым адказнасць. Настаў час, калі мы - беларускія спартоўцы, становімся заўзятарамі для свайго народа.

Я разлічваю на вашу салідарнасць, калегі. Мы - Вольнае аб'яднанне спартоўцаў Беларусі. Далучайцеся», - сказала Леўчанка.

Апошнія навіны