BE RU EN

Надзея Астапчук: Чэмпіёнскі характар не можа дазволіць застацца ў баку і прамаўчаць

  • 2.09.2020, 19:29

Чэмпіёнка свету і Еўропы ў лёгкай атлетыцы заклікала калег згуртавацца і падтрымаць беларусаў.

Вядомая беларуская лёгкаатлетка Надзея Астапчук заклікала калег згуртавацца і падтрымаць беларусаў, паведамляе «Трибуна».

«Я - Надзея. Заслужаны майстар спорту, чэмпіёнка свету і Еўропы ў штурханні ядра. Рэкардсменка Беларусі.

Вы - чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету, Еўропы. Вы - майстры спорту, кандыдаты, міжнароднікі і проста аматары спорту. Ёсць званне, якое вышэй за любыя тытулы і даражэй за ўсе ўзнагароды.

Шмат гадоў таму мой трэнер сказаў мне выдатныя словы. Спартоўцам можаш ты не быць, але чалавекам быць абавязаны.

Ад несправядлівай жорсткасці загінулі беларусы. Сотні пацярпелых - збітых, скатаваных людзей. Людзей, якія хварэлі за нас, радаваліся нашым перамогам і перажывалі нашы паразы. Людзей, якія лячылі нас і дапамагалі аднаўляцца ад траўмаў і вяртацца ў спорт. Людзей, дзякуючы падатках якіх мы можам займацца любімай справай і ўвасабляць свае мары.

Гвалт не абмінуў і нашых калег, пацярпелі трэнеры, атлеты і спартыўныя работнікі. І цяпер нашы словы падтрымкі вельмі важныя для іх!

Чэмпіёнскі характар не можа дазволіць застацца ў баку і прамаўчаць. І сёння важна як ніколі, быць чалавекам смелым. Быць чалавекам з вялікім і добрым сэрцам! Быць Чалавекам з вялікай літары», - сказала Астапчук.

Апошнія навіны