BE RU EN

615 супрацоўнікаў МЭТЗ патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі

  • 19.09.2020, 19:37

Таксама работнікі заклікаюць прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі і правесці новыя.

Працоўны калектыў Менскага электратэхнічнага завода (МЭТЗ) імя Казлова адправіў у савет міністраў, Вярхоўны суд, Менаблвыканкам, Менгарвыканкам і Прафмаш калектыўны зварот. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь бастует!».

Пад ім падпісалася 615 супрацоўнікаў на 28 лістах. Спіс подпісаў далучаны да разасланых копій.

Асноўныя патрабаванні:

1. Спыніць паўнамоцтвы Лукашэнкі А.Г.

2. Прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі і правесці новыя.

3. Спыніць міліцэйскае свавольства і вызваліць палітычных зняволеных.

4. Правесці расследаванне і прыцягнуць да адказнасці ўсіх асоб, якія маюць дачыненне да затрыманняў і катаванняў мірных грамадзян, фальсіфікацыі выбараў.

Апошнія навіны