BE RU EN

Людзі выйшлі ў падтрымку актывісткі «Еўрапейскай Беларусі», у якой лукашысты скралі сына

  • 19.09.2020, 12:13

Акцыя праходзіць каля прытулку ў Менску.

Людзі збіраліся на акцыю салідарнасці каля сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам для дзяцей Фрунзенскага раёна Менска, дзе знаходзіцца шасцігадовы сын актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» Алены Лазарчык, паведамляе Charter97.org.

Каля прытулку Фрунзенскага раёна Менска сабралася ўжо сотні чалавек, людзі прадаўжаюць прыходзіць.

Шасцігадовага Арцёма забралі ў прытулак, пакуль мама знаходзілася ў міліцыі. Ніякіх пратаколаў на Алену не складалі, жанчыну нематывавана ўтрымлівалі больш за 5 гадзінаў.

Гісторыю выкрадання дзіцяці ў бацькоў, пакуль маці трымалі ў міліцыі, расказала журналістка Ірына Халіп у Facebook.

Апошнія навіны