BE RU EN

Бел-чырвона-белыя Баранавічы

  • 18.09.2020, 18:29

Як жыхары ўпрыгожваюць свой горад у нацыянальныя колеры.

Актыўны пратэст гараджан супраць палітыкі ўладаў у Баранавічах стаў выяўляцца не толькі ланцугамі салідарнасці, аўтапрабегамі і нядзельнымі маршамі, але і ўпрыгажэннем горада сімволікай, якая з гэтым пратэстам асацыюецца. Яна стала з'яўляцца на гэтым тыдні ў розных частках горада. Intex-press.by наважыў сабраць фатаграфіі чытачоў і карыстальнікаў сацыяльных сетак, якія ілюструюць гэтую форму народнага пратэсту.

Асноўным упрыгожваннем і адначасова інструментам перадачы пратэстных настрояў грамадства і жадання пераменаў сталі бел-чырвона-белыя стужкі. Іх на гэтым тыдні бачылі і на дрэвах, і ў дварах шматкватэрных дамоў, і нават на паркане навабудоўлі школы ў Бароўках.

ФОТА: САЦСЕТКІ
Фото: читатель Intex-press

Аднак былі і тыя, хто пакідаў свае пасланні ўладам з дапамогай пэндзля і фарбаў. Да прыкладу, на вуліцы Розы Люксембург ва Усходнім мікрараёне хтосьці размаляваў калодзежныя кольцы.

ФОТА: @KINGSTAKH

«Пампезнае будаўніцтва кінулі год таму, але людзі ўсё трымаюць на кантролі», - так падпісаў аўтар сваё фота.

ФОТА: ЧЫТАЧЫ INTEX-PRESS

Першыя белыя і чырвоныя стужачкі гараджане заўважылі на агароджы маладога парку каля аўтобуснага прыпынку «Вуліца Гагарына». А на наступны дзень у рэдакцыю даслалі фота, зробленае ў Паўночным мікрараёне, дзе стужачкамі людзі ўпрыгожылі дрэва.

ФОТА: @EKATERINA_ISAEVICH

Апошнія навіны