BE RU EN

Хасіды пакінулі беларуска-ўкраінскую мяжу

  • 18.09.2020, 17:39

Яны вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.

Паломнікі-хасіды, якія спрабавалі патрапіць ва Украіну, з'ехалі з пункта пропуску "Новыя Ярылавічы" на мяжы з Беларуссю.

Як піша "Еўрапейская праўда", пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

На гэты момант усе паломнікі-хасіды пакінулі тэрыторыю побач з украінскай мяжой.

"Паступовае памяншэнне замежнікаў на гэтым кірунку мы пачалі фіксаваць раніцай. Іх колькасць побач з нашай мяжой цягам дня імкліва змяншалася. Таксама назіралася бесперапыннае паступовае іх вяртанне на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь", - распавёў Сяргей Дайнэка.

Нагадаем, Офіс прэзідэнта Украіны заявіў, што хасідаў, якія захраслі на мяжы, увялі ў зман беларускія ўлады.

Апошнія навіны