Экс-гандбаліст нацыянальнай каманды Беларусі: Трэба праводзіць нармальныя выбары
- 18.09.2020, 17:17
Па-іншаму не атрымаецца.
Экс-гандбаліст нацыянальных каманд Беларусі ды Расеі Сяргей Гарбок патлумачыў масавасць пратэстаў у інтэрв'ю «Трибуне».
- Вы бачыце варыянты развязання сітуацыі?
- Ён у дыялогу і спыненні гвалту. А далей момант палітычны, перамоўны. Трэба праводзіць нармальныя выбары і ісці да кансенсусу. Па-іншаму не атрымаецца. Усё ў выніку прыйдзе да гэтага сцэнару. Усе сілавыя метады даюць зваротны эфект. На нейкім этапе ён можа перамагчы, але глабальна саступіць. Калі зерне пераменаў і пэўных думак зарадзілася, то ўсё. Людзі не выходзяць ад таго, што ў іх усё добра ці ад таго, што проста дрэнны настрой. Гэта назапашанае гадамі, людзі былі загнаныя ў кут. І цяпер яны кажуць: «Трэба нешта мяняць». І на гэты момант большасць супраць і ідзе па перамены, - сказаў Гарбок.