BE RU EN

Чэхія выйшла на другое месца ў Еўропе ў колькасці новых хворых на COVID-19 на 100 тысяч чалавек

  • 18.09.2020, 17:05

10 верасня ў краіне былі ўведзеныя дадатковыя абмежаванні.

У Чэхіі зафіксаваны дзённы рэкорд у колькасці новых выпадкаў Covid-19 - 3130 хворых. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, такіх паказчыкаў у краіне не было нават у сакавіку, калі пандэмія ў Еўропе толькі пачыналася, паведамляе сайт Charter97.org. Захворванне ў Чэхіі ўстойліва расце некалькі апошніх дзён.

Паводле інфармацыі чэшскіх СМІ, Чэхія выйшла на другое месца ў Еўропе пасля Гішпаніі ў колькасці новых хворых на 100 тысяч чалавек. На гэты момант у Чэхіі налічваецца ўжо 44,1 тысячы інфікаваных з пачатку эпідэміі. Пры гэтым паказчык смяротнасці - адзін з самых спрыяльных у Еўропе: 489 чалавек памерлі. З 1 верасня па ўсёй краіне зноў дзейнічае правіла абавязковага нашэння масак у грамадскіх месцах і ў транспарце, 10 верасня былі ўведзеныя дадатковыя абмежаванні ў кавярнях, рэстарацыях і забаўляльных установах.

Апошнія навіны