BE RU EN

У Менску гарэла аўто рэдактара газеты «СБ.Беларусь сегодня»

  • 18.09.2020, 16:53

Як мяркуецца, прычына пажару - падпал.

Як паведамляе tut.by, паводле інфармацыі МНС, 14 верасня а 21.15 у Менску на «101» паступіла паведамленне аб узгаранні Chery Tiggo 2015 года выпуску. А 21.21 ратавальнікі ліквідавалі пажар. У аўто апынуліся пашкоджанымі лакафарбавае пакрыццё, пярэдняе кола, маторны адсек. Разгляданая версія ўзгарання - падпал. Дакладная версія будзе ўстаноўленая пасля экспэртызы, якую прызначыў Следчы камітэт.

Аўтамабіль належыць сям'і Рамана Рудзя, рэдактара газеты «СБ. Беларусь сегодня».

Апошнія навіны