BE RU EN

У Стаўбцоўскім раёне абрынуўся будынак дзіцячага садка

  • 18.09.2020, 10:45

Прычына надзвычайнага здарэння высвятляецца.

У адным з аграгарадкоў у Стаўбцоўскім раёне часткова абрынуўся будынак дзіцячага садка. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС Беларусі.

А палове пятай раніцы ў пятніцу, 18 верасня, з'явілася інфармацыя, што ў будынку дзіцячага садка аграгарадка Стары Свержань абрынуўся парапет і частка вонкавай сцяны - усяго блізу 15 квадратных метраў.

Прычына частковага абвалу амаль 30-гадовай двухпавярховай пабудовы пакуль высвятляецца, у здарэнні ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны