BE RU EN

«Зафарбаваў 3% шчыта»: як страйкуюць беларускія камунальнікі

  • 18.09.2020, 8:40

«Італьянскія» страйкі ахапілі ЖКГ.

Гісторыю работніка камунальных службаў апублікаваў тэлеграм-канал "Баста!".

"Начальнік выявіў электрашчыт (жалезную скрыню такую вялікую), размаляваную надпісамі "3%", "сыходзь". Мне паступіла пісьмовае заданне "Зафарбаваць 3%".

Прыбыў на месца. Вымераў шчыт. Атрымалася 1.5 метра ў вышыню. Адмерыў знізу 3%, 5 сантыметраў выйшла, зафарбавалі.

Увечары на прэтэнзіі начальніка за невыкананне задання ткнуў прадпісанне: "Чытайце. 3% зафарбаваў? Зафарбаваў! Заданне выкананае".

Апошнія навіны