BE RU EN

Бутэлька са слядамі «Навічка» была вывезена з гатэля Навальнага ў Томску

  • 17.09.2020, 10:34

З гэтага вынікае, што палітык быў атручаны ў гатэлі, а не ў аэрапорце або ў самалёце.

Бутэлька са слядамі баявога атрутнага рэчыва "Навічок" якім, са звестак нямецкага ўрада, быў атручаны расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны, была вынесеная з ягонага нумара ў Томску.

Пра гэта пішуць выданне "Праект" і блог Навальнага ў інстаграме.

З гэтага вынікае, што палітык быў атручаны ў гатэлі, а не ў аэрапорце або ў самалёце. Раней выданне "Тайга.инфо" высветліла, што гатэль звязаны з высокапастаўленымі рэгіянальнымі сілавікамі і чыноўнікамі.

Бутэлька была вывезена з гатэля ў Бэрлін супрацоўніцай ФБК Марыяй Пеўчых, распавёў "Праекту" адзін з супрацоўнікаў ФБК.

Апошнія навіны