BE RU EN

Беларускія СМІ праводзяць акцыю салідарнасці з фатографамі Васюковічам і Грыдзіным

  • 17.09.2020, 9:19

Галоўныя старонкі многіх выданняў выйшлі сёння ў незвычайным афармленнем.

Сёння на старонках некаторых беларускіх незалежных выданняў не атрымаецца ўбачыць ілюстрацыі - іх на дзень замяняюць «заглушкамі».

Так журналісты выказваюць салідарнасць з Аляксандрам Васюковічам і Уладзімірам Грыдзіным, піша kyky_org. Гэта фотакарэспандэнты, якім прысудзілі па 11 дзён арышту кожнаму. Па класічнай прычыне: нібыта тыя «ўдзельнічалі ў незаконнай масавай акцыі». Хоць і Аляксандр, і Уладзімір проста выконвалі свае прафесійныя абавязкі - фатаграфавалі.

Апошнія навіны