«Баста!»: План дзеянняў на 17 верасня
- 17.09.2020, 8:12
Партызанскі пратэст па ўсіх гарадах і раёнах.
Тэлеграм-канал «Баста!» і іншыя незалежныя тэлеграм-каналы звярнуліся да беларусаў раніцай, 17 верасня:
- Добрай раніцы, сябры! Гатовы сёння пабіць рэкорд учорашняга вечара? Давайце паспрабуем!
Сёння вечарам - партызанскі пратэст па ўсіх гарадах і раёнах. Усялякі фармат - шэсці, канцэрты, вечарыны, ланцугі салідарнасці, сустрэчы з суседзямі, пікнікі.
Зладзіць акцыю вельмі лёгка. Дамаўляемся з суседзямі - выходзім на двор. Дамаўляемся з калегамі з працы - выходзім на двор. Дамаўляемся ў чатах сваіх дамоў, мікрараёнаў, гарадоў - выходзім на двор.
Будзьце мабільныя. Не трэба стаяць на адным месцы. Мяняйце дыслакацыю - у сваім раёне вы арыентуецеся значна лепш, чым бандыты ў форме. Выкарыстоўвайце выведку.
Абараняйце сваіх. Спакойным упэўненым тонам размаўляйце з супрацоўнікамі міліцыі, калі ваш шлях усё ж перасеклі. Становіцеся ў счэпкі, калі лукашысты спрабуюць кагосьці забраць.
Тыя, хто ўчора быў дома, - далучайцеся. Чым больш нас на дварэ, тым складаней дзейнічаць бандытам. Месцы правядзення акцый вы ведаеце. Чакаем вас з нецярплівасцю.
Нас павінна быць відаць па ўсіх гарадах не толькі ўвечары, але і ўдзень. Выкарыстоўваем усе формы пратэстаў - блакада дарог, канцэрты ў людных месцах, вывешванне сцягоў і транспарантаў, графіці і ўлёткі.
Студэнты і школьнікі, ваша навучальная ўстанова - ваша тэрыторыя. Бярыце прыклад з вашых калег з менскіх ВНУ і ладзьце пратэст проста там. Прыходзьце на вучобу ў белым і чырвоным адзенні, праводзьце чытанне вершаў, спявайце песні. Уключайце фантазію і пакажыце крэатыў.
Для ўсіх ключавых кірункаў нашай дзейнасці вельмі важна асвятленне ў СМІ. Абавязкова паведамляйце нам на @adm_basta ўсю інфармацыю аб пратэстах і страйках у вашым горадзе! Дасылайце фота і відэа. Хай уся Беларусь і ўвесь свет даведаюцца аб нашай барацьбе за свабоду!
Адзін - за ўсіх, а ўсе - за аднаго!