BE RU EN

Менчукі ўшанавалі памяць Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага

  • 16.09.2020, 20:25

Сёння гадавіна знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

Сёння гадавіна знікнення апазіцыйнага палітыка Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.

16 верасня 1999 года яны выйшлі з лазні па вуліцы Фабрычнай, 20 і селі ў джып, які належаў Красоўскаму. Пасля гэтага іх ніхто больш не бачыў.

Сёння чытачы tut.by даслалі такое графіці - на сцяне будынка па вуліцы Фабрычная, 20а напісана «Не забудземся, не прабачым».

Побач са станцыяй метро Кастрычніцкая з'явіліся партрэты, кветкі і свечкі.

Апошнія навіны