BE RU EN

Майк Пампеа: Пратэсты беларусаў па-сапраўднаму нас уражваюць

  • 16.09.2020, 20:06

Дзяржсакратар ЗША заклікаў усе краіны, асабліва Расею, паважаць суверэнітэт Беларусі.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заклікаў усе краіны, асабліва Расею, паважаць суверэнітэт Беларусі.

Пра гэта ён заявіў на брыфінгу ў Вашынгтоне паводле вынікаў сустрэчы з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінікам Раабам.

«Мы таксама абмеркавалі неабходнасць для ўсіх краін, асабліва Расеі, паважаць суверэнітэт Беларусі. Пратэсты беларусаў супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў па-сапраўднаму нас уражваюць. Гвалт супраць іх [дэманстрантаў] павінны спыніцца», - заявіў Пампеа.

Пампеа таксама заклікаў беларускія ўлады вызваліць грамадзяніна ЗША Віталя Шклярава.

Дзяржсакратар ЗША дадаў, што ЗША і еўрапейскія партнёры працуюць над санкцыямі ў дачыненні да беларускага рэжыму.

Апошнія навіны