BE RU EN

Марыі Калеснікавай выстаўленае абвінавачванне паводле справы аб закліках да захопу ўлады

  • 16.09.2020, 17:12

Яна знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіна.

Сябра штаба Віктара Бабарыкі Марыі Калеснікавай выстаўленае абвінавачванне паводле ч.3 арт.361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненае з выкарыстаннем СМІ і сеткі Інтэрнэт) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведамляе Следчы камітэт. Яна знаходзіцца пад вартай. Расследаванне працягваецца.

Раніцай 7 верасня ў Менску людзі ў масках пасадзілі яе ў мікрааўтобус з надпісам «Сувязь».

9 верасня Марыю Калеснікаву знайшлі ў СІЗА №1 Менска.

11 верасня Калеснікаву перавялі ў следчы ізалятар у Жодзіна.

Апошнія навіны