BE RU EN

Студэнты БДУ прыйшлі з адвакатамі на сустрэчу з адміністрацыяй ВНУ

  • 16.09.2020, 16:56

Студэнты сышлі пераможцамі.

Учора студэнты юрфака БДУ зладзілі акцыю: пару дзясяткаў хвілін пастаялі з завязанымі вачыма і з Канстытуцыяй, пра якую беларускія ўлады забыліся спрэс. Калі перфоманс скончыўся, адміністрацыя ўніверсітэта выклікала хлопцаў «на дыван» - як выявілася пазней, на камісію па азнаямленню з нарматыўнымі актамі. Студэнты не разгубіліся і прыйшлі туды з адвакатамі, піша kyky.org.

Ад юрфакаўцаў запатрабавалі напісаць тлумачальныя, але тыя даходліва патлумачылі, што не збіраюцца гэтага рабіць. Яны заўважылі, што, згодна з палажэннем аб дысцыплінарнай камісіі, тая не мае права прасіць іх даваць якія-небудзь пісьмовыя тлумачэнні. На гэтым, уласна, усё і скончылася - студэнты сышлі пераможцамі, а адміністрацыя ВНУ...ну, вы ж разумееце.

Апошнія навіны