BE RU EN

У Чэхіі самы высокі дзённы прырост заражэнняў з пачатку эпідэміі

  • 16.09.2020, 11:20

Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны тры дні таму.

У Чэхіі зафіксавалі новы антырэкорд заражэння СOVID-19 – 1677 новых выпадкаў за дзень, паведамляе Сharter97.org са спасылкай на чэшскае Міністэрства аховы здароўя.

З амаль 39 тысячаў пацверджаных выпадкаў каранавірусу ў краіне налічваецца 15 807 актыўных выпадкаў захворвання.

Адзначаецца, што ў лякарнях цяпер знаходзяцца 333 чалавекі, стан 78 з іх цяжкі.

З пачатку эпідэміі ў Чэхіі ад каранавіруснай хваробы памерлі 476 чалавек, з іх 6 – за апошнія суткі.

Адзначым, што папярэдні самы высокі дзённы паказнік заражэнняў быў зафіксаваны ў Чэхіі толькі тры дні таму.

Апошнія навіны