BE RU EN

«Ты не наш прэзідэнт! Ляжаць»: Кібер-партызаны атакавалі афіцыйны сайт Лукашэнкі

  • 15.09.2020, 20:01

Хакеры-патрыёты працягваюць віртуальную барацьбу з рэжымам Лукашэнкі.

Аб'яднанне хакераў і IT-распрацоўнікаў Беларусі ў тэлеграм-канале «Кібер Партызаны» паведамілі пра атаку на афіцыйны сайт Аляксандра Лукашэнкі, напісаўшы «Ты не наш прэзідэнт! Ляжаць».

Сёння днём тыя ж хакеры абвясцілі пра ўзлом сайтаў дзяржаўных закупак і таварнай біржы. Яны патлумачылі гэта помстай за размешчаную на дзяржаўным сайце абвестку пра закупку 200 бронекамізэлек. «Няма чаго бронікі ў мірнай краіне закупляць», - заявілі «Кібер Партызаны».

Таксама сёння былі ўзламаныя сайты Менскага раённага выканкама і Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Менгарвыканкама.

Апошнія навіны