BE RU EN

Навукоўцы назвалі вітамін, які дапаможа ў барацьбе з каронавірусам

  • 15.09.2020, 19:43

Людзі з дэфіцытам гэтага вітаміну хварэюць удвая часцей.

Амерыканскія навукоўцы з Чыкагскага медыцынскага ўніверсітэта запэўніваюць, што недахоп вітаміна D восенню павялічвае рызыку заражэння каранавірусам. Таму каб пазбегнуць другой хвалі гэтага захворвання спецыялісты раяць паклапаціцца пра дастатковы ўзровень гэтага вітаміну ў арганізме, піша lenta.ua.

Да такой высновы навукоўцы прыйшлі, прааналізаваўшы стан здароўя 500 чалавек. Высветлілася, што тыя, у каго быў дэфіцыт гэтага вітаміну, захворвалі новым небяспечным вірусам удвая часцей.

Тлумачаць спецыялісты гэты тым, што вітамін D вельмі важны для нармальнага функцыянавання імуннай сістэмы. Галоўнай яго крыніцай з'яўляецца ўльтрафіялет.

Але паколькі ў асенне-зімовы перыяд атрымаць неабходную дозу вітаміну D такім шляхам складана, навукоўцы рэкамендуюць звярнуць увагу на свой рацыён харчавання і ўключыць у яго прадукты, багатыя гэтым вітамінам. Да іх належаць тлустая рыба і рыбін тлушч, морапрадукты, сыр, яйкі, грыбы.

Апошнія навіны