BE RU EN

Алена Леўчанка - беларускім хакеістам: Хлопцы, мы ўсё разумеем, але вельмі вас чакаем

  • 15.09.2020, 17:21

Вядомая баскетбалістка заклікала беларускі хакей падтрымаць перамены.

Вядомая баскетбалістка Алена Леўчанка звярнулася да беларускіх хакеістаў, якія радзей за іншых спартоўцаў у краіне выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю, паведамляе «Радыё Свабода».

- Карыстаючыся момантам, хачу звярнуцца да нашых хакеістаў. Хлопцы, мы вас вельмі чакаем. Шмат хто пытаецца: ну дзе ж нашы хакеісты? І я ўвесь час кажу: ну вось, павінны, павінны... Таму, паважаныя хакеісты, мы вас чакаем. Мы ўсё разумеем, але мы вас чакаем, - сказала Леўчанка ў інтэрв'ю.

Апошнія навіны