BE RU EN

Адбыўся выбух у Магілёве на камбінаце сілікатных вырабаў

  • 15.09.2020, 16:13

Моцна пацярпеў адзін працаўнік.

У Магілёве на камбінаце сілікатных вырабаў сёння, 15 верасня, адбыўся выбух, паведамляе Следчы камітэт, піша tut.by. Сур'ёзна пацярпеў адзін работнік - у яго шырокія апёкі.

Выбух адбыўся на адным з участкаў камбіната сілікатных вырабаў пры змешванні гаручых сумесяў. Работнік прадпрыемства ў выніку выбуху атрымаў апёкі 80% цела. Ён у лякарні.

Следства высвятляе абставіны здарэння.

Апошнія навіны