BE RU EN

Прышчэпленыя добраахвотнікі скардзяцца на расейскую вакцыну ад каранавіруса

  • 15.09.2020, 15:27

У прэпарата часта выяўляюцца пабочныя эфекты.

Прыкладна кожны сёмы добраахвотнік, прышчэплены расейскай вакцынай ад каранавіруса, паскардзіўся на пабочныя эфекты – боль у цягліцах, слабасць і павышэнне тэмпературы. Пра гэта распавёў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Міхаіл Мурашка, піша газета «Известия».

З ягоных слоў, у рамках пострэгістрацыйных выпрабаванняў айчыннай вакцыны ад COVID-19 «Спадарожнік V» прышчэплена ўжо больш за 300 чалавек. У 14% з іх узнікаюць скаргі на самаадчуванне. Мурашка ўдакладніў, што такія ўскладненні прагназаваныя, «гэта тое, што апісанае ў інструкцыі», і такія сімптомы, як правіла, праходзяць цягам дня.

Вытворчасць вакцыны «Спадарожнік V» вядзецца на трох буйных расейскіх прадпрыемствах. Больш шырокая вакцынацыя насельніцтва краіны прэпаратам «Спадарожнік V» пачнецца арыентыровачна ў пачатку снежня. Усяго ў Расеі цяпер распрацоўваюць 26 варыянтаў вакцын ад каранавіруса.

Апошнія навіны