BE RU EN

Кітайская вакцына ад COVID-19 можа быць гатовая да выкарыстання ў лістападзе

  • 15.09.2020, 11:31

Усяго чатыры кітайскія вакцыны ўжо знаходзяцца на заключнай стадыі клінічных выпрабаванняў.

Вакцыны супраць COVID-19, якія распрацоўваюцца ў Кітаі, могуць быць гатовыя да выкарыстання ўжо ў лістападзе, паведаміла прадстаўніца Кітайскага цэнтра кантролю і прафілактыкі захворванняў, паведамляе Reuters.

Чатыры кітайскія вакцыны ад COVID-19 ужо знаходзяцца на заключнай стадыі клінічных выпрабаванняў.

Клінічныя выпрабаванні 3-цяй фазы праходзяць добра, і вакцыны могуць быць гатовыя для масавага выкарыстання ў лістападзе ці снежні, сказала ў панядзелак Гуйчжэнь Ву, галоўны экспэрт у біябяспецы Кітайскага цэнтра кантролю і прафілактыкі захворванняў у інтэрв'ю дзяржаўнай тэлевізіі.

Апошнія навіны